У Менску фэміністкі і ўдзельніцы квір-калёны сёньня станчылі супраць гвалту, далучыўшыся да міжнароднай акцыі супраць гвалту над жанчынамі One billion rising.
«Любоў — гэта ня гвалт, і ня важна, дзе ён адбываецца: дома або з боку дзяржавы. Любы гвалт недапушчальны. У дзень усіх закаханых патрабуем свабоду для ўсіх палітвязьняў і спыненьне гвалту на вуліцах нашай краіны», — заявілі ўдзельнікі акцыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Акцыі ў Беларусі і сьвеце на 191-ы дзень пратэстаў супраць фальсыфікацыі выбараў і гвалту. Затрыманыя больш за 100 чалавек