12 жніўня ў Менску адбыўся першы жаночы ланцуг салідарнасьці.
Дзяўчаты лічаць, што тымі пратэстамі яны «зьмянілі ход рэвалюцыі». Да гэтай даты стварылі кліп на верш «Целам сваім» паэткі Ганны Комар.
«Пра нас, наш досьвед, нашыя пачуцьці, нашую смеласьць і прыгажосьць. Мы заслугоўваем жыць у вольнай Беларусі! Прайшло роўна паўгода з таго дня, як жанчыны ў белым выйшлі на вуліцы Беларусі, без зброі і латаў, але з кветкамі, адвагай і сардэчным жаданьнем — спыніць гвалт. Мы памятаем гэты пераломны момант і кажам: вы неверагодныя», — пішуць аўтары кліпу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Першы турыстычны маршрут па пратэставых мясьцінах Менску 2020 году