Выракі аб арышце на тэрмін ад 5 да 20 сутак вынесеныя ў дачыненьні да 35 чалавек, сем аштрафаваныя.
Паводле інфармацыі Праваабарончага цэнтра «Вясна», 12 лютага ў Менску прайшлі суды не менш чым над 42 грамадзянамі ў сувязі з акцыямі пратэсту і распаўсюд друкаванай прадукцыі.
Найбольш часта выкарысталі артыкул КаАП – 23.34 (парушэньне парадку арганізацыі і правядзеньня масавых мерапрыемстваў). Таксама абвінавачваньні вылучаліся па арт. 22.9 (парушэньне заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі), 23.4 (непадпарадкаваньне законнаму распараджэньню ці патрабаваньню службовай асобы пры выкананьні ім службовых паўнамоцтваў) і 17.1 (дробнае хуліганства).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Шахтар, музыка, журналісты і пэнсіянэры. Каго і на колькі пасадзілі падчас Усебеларускага сходу ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прафіляктычныя гутаркі перад Усебеларускім сходам скончыліся арыштамі