Партугальскі футбаліст Крыштыяну Раналду стаў першым чалавекам, які здолеў набраць 500 мільёнаў падпісчыкаў у сацыяльных сетках. У яго 261 мільён пасьлядоўнікаў у Instagram, 148 мільёнаў у Facebook і 91 мільён у Twitter.
Cristiano Ronaldo has become the first person to hit 500 million followers across social media 🤯 @brfootball pic.twitter.com/Xb4yHSugtk
— Bleacher Report (@BleacherReport) February 12, 2021
36-гадовы партугалец гуляе нападнікам у італьянскім клюбе «Ювэнтус». Сваю прафэсійную кар’еру ён пачаў у партугальскім «Спортынгу», затым перайшоў у ангельскі «Манчэстар Юнайтэд», пазьней — у гішпанскі «Рэал Мадрыд».
Раналду — чэмпіён Эўропы, пяціразовы пераможца Лігі нацый і пяціразовы ўладальнік «Залатога мяча». Лічыцца адным з найлепшых футбалістаў усіх часоў.