«Ліст быў накіраваны Аляксандру Лукашэнку ў якасьці будучага старшыні Садружнасьці Незалежных Дзяржаў з запрашэньнем Беларусі ў ACT (Ініцыятыву паскарэньня доступу да сродкаў для барацьбы з COVID-19. — РС) у гэтай якасьці», — сказаў Свабодзе Пэтэр Стана.
«САЗ, якая была лідэрам у рассылцы сумесных запрашэньняў, вырашыла выкарыстаць у афіцыйным паштовым адрасе тытул прэзыдэнта рэспублікі. Гэта ніякім чынам не азначае зьмены ўсталяванай пазыцыі ЭЗ, які лічыць, што Лукашэнка ня мае дэмакратычнай легітымнасьці», — дадаў ён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 9 рэзыдэнцый, Tesla і Maybach: Дзе жыве, на чым езьдзіць і лятае ЛукашэнкаПэтэр Стана таксама адзначыў, што САЗ прызнала памылку ў выкарыстаньні ў лісьце подпісу кіраўніцы Эўракамісіі Урсулі фон дэр Ляен. Паводле Стана, ліст меўся быць падпісаны камісаркай Эўракамісіі Стэляй Кірыякідэс.
Напярэдадні прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі апублікавала ў тэлеграм-канале «Пул Первого» копію ліста ад кіраўніцы Эўракамісіі Урсулі фон дэр Ляен і кіраўніка Сусьветнай арганізацыі здароўя Тэдраса Гебрэесуса, дзе да яго зьвяртаюцца як да «прэзыдэнта» Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прывід дваяўладзьдзя і магчымая новая пасада Лукашэнкі. Што паказаў чарговы зьезд прыхільнікаў улады«Пішуць адно, а на Захадзе вітаюць іншых. Маглі напісаць экс-прэзыдэнту, былому прэзыдэнту ці беларускаму народу. Тым ня менш я ўдзячны, што яны разумеюць, хто ў доме гаспадар», — пракамэнтаваў гэты ліст Лукашэнка падчас Усебеларускага народнага сходу.