Напярэдадні Ўсебеларускага народнага сходу супрацоўнікі Фрунзэнскага РУУС Менску атрымалі загад правесьці «прафіляктычныя гутаркі» з грамадзянамі, якія раней удзельнічалі ў масавых мерапрыемствах.
Як паведамляе «Вясна», на размовы праваахоўнікі прыйшлі 10 і 11 лютага мінімум да трох чалавек. Зрэшты, аднымі гутаркамі справа не абмежавалася — спачатку адбыліся ператрусы, а затым людзей пачалі затрымліваць, а яны нібыта гэтаму супраціўляліся (арт. 23.4 КаАП).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Шахтар, музыка, журналісты і пэнсіянэры. Каго і на колькі пасадзілі падчас Усебеларускага сходу12 лютага ў судзе Фрунзэнскага раёну разглядалі адміністрацыйныя справы. Судзьдзі палічылі дзеяньні міліцыянтаў Мінкаўца і Загоры законнымі, а віну затрыманых — даказанай.
Так, судзьдзя Марыя Ярохіна адправіла Аляксандра Ціхановіча на 15 сутак арышту. Судзьдзя Андрэй Млечка прысудзіў такі ж тэрмін Ксеніі Рыжык. Судзьдзя Юлія Чыж арыштавала на 15 сутак Андрэя Купрыянава.