У прыватнасьці, гатэлям дазволілі адкрыцца з запаўненьнем на 50 адсоткаў. Рэстараны гатэляў застануцца зачыненыя. Ежу будуць дастаўляць у нумары.
Кінатэатры і тэатры, філярмоніі і опэры таксама адкрываюцца пры ўмове захаваньня санітарнага рэжыму і запаўненьня толькі на 50 адсоткаў.
Дазваляецца таксама займацца спортам на адкрытых пляцоўках, тэнісных кортах. Дазволеная праца басэйнаў і гарналыжных трасаў.
Займацца непрафэсійнымі відамі спорту на адкрытым паветры можна будзе пры захаваньні санітарнага рэжыму.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Выявілі 1733 новых хворых, памерлі 10. Афіцыйная статыстыка COVID-19З 1 лютага ў краіне дазволілі працу гандлёвых цэнтраў пры захаваньні санітарнага рэжыму. З абмежаваньнямі аднавілі працу музэі і карцінныя галерэі.
Па дадзеных Унівэрсытэту Джонса Гопкінса, у Польшчы выявілі 1,57 мільёна інфікаваных каранавірусам, памерлі больш за 40 000 чалавек. У краіне ўжо пачалася кампанія вакцынацыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Будзем выразаць гарачым жалезам». Лукашэнка выказаўся пра бізнэс і Бабарыку