Як стала вядома ініцыятыве былых сілавікоў BYPOL, у Камітэце дзяржаўнай бясьпекі пачаліся чысткі супрацоўнікаў, якія ўлетку ў пэрыяд збору подпісаў за вылучэньне кандыдатаў у прэзыдэнты паставілі подпіс не за Лукашэнку.
Чысткі закранулі таксама і пэнсіянэраў, якіх западозрылі ў неляяльнасьці да рэжыму Лукашэнкі.
З подпісам дзейнага кіраўніка КДБ Івана Тэртэля выйшаў нібыта сьпіс пэнсіянэраў, якіх неабходна зьняць з вайсковага ўліку ў КДБ і паставіць на ўлік на агульных падставах у раённыя ваенкаматы па месцы рэгістрацыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лінкявічус: «Лукашэнку цяжка паверыць, што гэта ня Захад, а Беларусь страціла цярпеньне»Акрамя таго, такіх пэнсіянэраў здымаюць з уліку ў паліклініцы КДБ, анулююць пропускі ў мэдустанову, адпраўляючы на абслугоўваньне ў паліклініку па месцы жыхарства.
Сярод пазбаўленых прывілеяў апынуліся нават экс-кіраўнік КДБ Уладзімір Мацкевіч і экс-кіраўнік Службы аховы прэзыдэнта Юры Бародзіч.
Нагадаем, раней паведамлялася, што мінімум 700 чалавек з цэнтральнага апарату Сьледчага камітэту і МУС таксама аддалі свае подпісы за альтэрнатыўных кандыдатаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Барацьба будзе каштаваць сур’ёзных ахвяраў, а калі зьмірыцца, ахвяраў стане болей», — расейскі журналіст, былы вязень Акрэсьціна