Беларуса ўзнагародзілі 90-дзённым квітком на грамадзкі транспарт у Варшаве

Дзьмітрый Салагуб

Беларус Дзьмітрый Салагуб, які выпхнуў аўтобус са сьнегавога заносу ў Варшаве, атрымаў 90-дзённы білет на паездкі ў грамадзкім транспарце польскай сталіцы.


Пра гэта паведаміў у сваім фэйсбуку мэр Варшавы Рафал Тшаскоўскі.

Беларус Дзьмітры Салагуб стаў вядомы ў інтэрнэце пасьля віруснага відэа, на якім ён выпхнуў аўтобус са сьнегавога заносу ў Варшаве. Эпізод трапіў на відэа журналіста, які вёў тэлевізійны рэпартаж.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Хочацца, каб прыйшлі да ўлады нармальныя людзі», — беларус, які стаў героем сацсетак, папхнуўшы аўтобус у Варшаве