Упершыню з новага году пачалі прымаць перадачы ў турме на Акрэсьціна ў Менску

Абвестка пра аднаўленьне прыёму перадач зьняволеным у Жодзінскім ІЧУ з 17 лютага 2021 году. Фота тэлеграм-каналу «Жодино задержанные»

У сьледчым ізалятары ў Жодзіне, дзе шмат палітвязьняў, перадачы пачнуць прымаць праз тыдзень.

11 лютага аднавіўся прыём перадач арыштантам, якія ўтрымліваюцца ў ізалятары на Акрэсьціна ў Менску. Адміністратыўна затрыманым і арыштаваным, якіх утрымліваюць у гэтай установе, яшчэ не дазвалялі атрымліваць перадачы ў 2021 годзе. Адміністрацыя паведаміла, што прыём перадач трывае да 17-й гадзіны, піша тэлеграм-канал «Списки задержанных».

Як доўга будзе дзейнічаць дазвол — невядома. Пакуль гаворка вядзецца толькі пра 11 лютага.

А ў ізалятары часовага ўтрыманьня ў Жодзіне перадачы дазволяць з 17 лютага. Такую інфармацыю атрымалі валянтэры, апублікаваўшы яе на канале «Жодино задержанные». Там прыём перадач спынілі 27 студзеня.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рэдактар Tut.by напісала ліст міністру здароўя пра нялюдзкія ўмовы ў ізалятарах: «15 дзён бязь зьменнай бялізны!»
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У турме Жодзіна ад 27 студзеня ня будуць прымаць перадачы зьняволеным, на Акрэсьціна не прымаюць тры тыдні