Валер Кавалеўскі заявіў, што Ўсебеларускі народны сход закліканы абслугоўваць інтарэсы кіроўнай групы людзей і складаецца амаль выключна зь дзяржаўных службоўцаў.
Сапраўднай мэтай УНС, на думку Валера Кавалеўскага, заўсёды была «імітацыя таго, што ўсё пад кантролем». Беларусы, па словах прадстаўніка штабу Сьвятланы Ціханоўскай, не выбіралі прадстаўнікоў на сход, таму туды паехалі амаль адны дзяржаўныя чыноўнікі, якіх «хаваюць ад народу за АМАПам». Судовая сыстэма, якая абслугоўвае інтарэсы Лукашэнкі, цяпер ператварылася ў «ручнога шпіца».
«Толькі ў новай Беларусі будуць запатрабаваныя вашы ідэі і энэргія. [...] У інтарэсах кожнага з нас аднавіць бясьпеку ў Беларусі. І гарант гэтай бясьпекі не прэзыдэнт мінулага, а народ».
Кавалеўскі нагадаў, што штаб Ціханоўскай распрацаваў праект новага Выбарчага кодэксу, які выключыць магчымасьць фальсыфікацый і дазволіць дэмакратычным шляхам выбіраць лідэраў. Таксама ён заявіў пра мноства лістоў ад беларусаў аб праблемах у розных сфэрах дзяржавы і папрасіў і далей паведамляць пра іх.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прадстаўнік Ціханоўскай заклікаў чыноўнікаў дапамагчы дыскрэдытаваць Лукашэнку ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Латвіі найбуйнейшы сьпіс санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі — 155 чалавек