Агенцтва БелТА апублікавала некалькі лічбаў сацыялягічнага дасьледаваньня «Сацыяльнае мысьленьне», праведзенага напярэдадні VI Усебеларускага народнага сходу.
Якія высновы апытаньня:
- Зьніжэньне дабрабыту зь дзейнасьцю ўраду зьвязваюць толькі 6,5% беларусаў
- Каля 60% беларусаў лічаць, што дзейная Канстытуцыя адпавядае запатрабаваньням грамадзтва
- Пратэставыя акцыі ў краіне не падтрымліваюць 72,4% беларусаў
- Пратэставыя акцыі падтрымліваюць 15,4% апытаных
- Прэзыдэнту Беларусі давяраюць 66,5% жыхароў краіны
Апытаньне нібыта праводзілася з 12 студзеня па 8 лютага Аналітычным цэнтрам ЕсооМ з прыцягненьнем фонду «Украінская палітыка» і ва ўзаемадзеяньні з акрэдытаванымі ў Беларусі сацыялягічнымі цэнтрамі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Перамовы могуць быць не з Лукашэнкам, а з групай чыноўнікаў, якая возьме на сябе адказнасьць за краіну», — дарадца Ціханоўскай