Прадстаўнік Эўразьвязу: «Ня лічым так званы „народны сход“ шляхам урэгуляваньня сытуацыі ў Беларусі»

Пэтэр Стана

Прадстаўнік Эўракамісіі Пэтэр Стана акрэсьліў афіцыйную пазыцыю Эўразьвязу ў дачыненьні Ўсебеларускага народнага сходу, які Лукашэнка плянуе правесьці ў Менску 11-12 лютага.

Пэтэр Стана падкрэсьліў, што народ Беларусі павінен мець магчымасьць вызначаць будучыню сваёй краіны і ня быць аб’ектам «гвалтоўных рэпрэсій, карных захадаў, перасьледу і катаваньняў», паведамляе Deutsche Welle.

«Таму мы ня лічым так званы „народны сход“ шляхам, які вядзе да легітымнага ўрэгуляваньня сытуацыі ў Беларусі».

Прадстаўнік Эўракамісіі чарговы раз заклікаў улады краіны неадкладна пачаць «сапраўдны і інклюзыўны нацыянальны дыялёг, за якім ідуць празрыстыя і вартыя даверу выбары».

Таксама Пэтэр Стана паведаміў, што дэлегацыя Эўразьвязу не зьбіраецца наведваць сход, але будзе сачыць за яго хадой і вынікамі, каб потым зрабіць свае высновы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Эўразьвяз разглядае 4 варыянты палітыкі адносна Беларусі: ад «пачакай і паглядзі» да амаль поўнага замарожваньня адносінаў
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Латвіі найбуйнейшы сьпіс санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі — 155 чалавек
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці прызнае Эўразьвяз Ціханоўскую прэзыдэнтам?
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША: «Усебеларускі сход» ня мае ніякай легітымнасьці