Ад каранавірусу памёр першы член Кангрэсу ЗША

Рэспубліканскі кангрэсмен з Тэхасу Рон Райт памёр пасьля шпіталізацыі ў сувязі з COVID-19, паведамляе Голас Амэрыкі.

У заяве офісу кангрэсмэну гаворыцца, што 67-гадовы Райт «мірна сканаў» у прысутнасьці сваёй жонкі Сьюзан.

У заяве адзначаецца, што «на працягу папярэдніх двух тыдняў» Райт і ягоная жонка былі шпіталізаваныя ў Даласе пасьля заражэньня COVID-19.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Брытаніі выявілі яшчэ дзьве мутацыі каранавірусу, штам з Брыстолю «выклікае трывогу» — Sky news

Дыягназ сужэнцам паставілі 21 студзеня.

У верасьні Райт быў шпіталізаваны з сувязі з ускладненьнямі, выкліканымі лячэньнем раку.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Навукоўцы б’юць трывогу: мутацыі каранавірусу робяць вакцыны менш эфэктыўнымі