9 лютага ў офіс кампаніі Godel Technologies у Горадні прыйшлі сілавікі. Міліцыянты з Кастрычніцкага РАУС хацелі агледзець працоўнае месца супрацоўніка Ягора Сачко ў рамках адміністратыўнай справы. Але ў выніку затрымалі ягонага калегу Ўладзімера Родчанку, які прасіў няпрошаных гасьцей назвацца, тэлефанаваў адвакату і ўдакладняў, ці маюць сілавікі права пранікаць у офіс без дакумэнтаў, піша dev.by.
Для Родчанкі гэта ня першае затрыманьне. 12 жніўня ІТ-мэнэджара жорстка зьбілі ў мясцовым РАУС. За акцыю ў цэнтры Горадні, на якую ён выйшаў з партрэтам пацярпелай ад сілавікоў дзяўчынкі, на ім малявалі зоркі і мішэні, выбілі калена. Потым суд аштрафаваў праграміста.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Гарадзенец расказаў пра зьбіцьцё пасьля таго, як ён стаў на калені з партрэтам пацярпелай дзяўчынкі. ВІДЭАА да таго, 14 ліпеня, машыну Ўладзімера спынілі супрацоўнікі ДАІ. За гукавыя сыгналы з аўтамабіля на яго склалі пратакол па артыкуле 23.34 (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве), а машыну забралі як «рэчавы доказ» — на ёй Родчанка замацаваў два бел-чырвона-белыя сьцягі. Суд аштрафаваў мужчыну на 675 рублёў.
Цяпер Уладзімер Родчанка ў Кастрычніцкім РАУС Горадні, да яго пусьцілі адваката.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Сьцягі зьнішчыць». Гарадзенца аштрафавалі за бел-чырвона-белыя сьцягі на машыне ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Гарадзенца, які стаяў на каленях праз пацярпелую дзяўчынку, аштрафавалі