«Нацыянальны саюз журналістаў выказвае салідарнасьць з калегамі, пастаянна ўзьнімаючы на розных узроўнях пытаньне бясьпекі працы прадстаўнікоў мэдыя ў Беларусі. Залікаем як украінскую уладу, так і міжнародныя інстытуцыі скарыстацца любым магчымым уплывам на беларускую ўладу для вызваленьня журналістаў з-за кратаў і забесьпячэньня свабоднай працы мэдыя», - адзначаецца ў заяве, апулікаванай з нагоды пачатку судовага працэсу над Андрэевай і Чульцовай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэта помста спэцслужбаў». Як прайшоў першы дзень суду над журналісткамі Андрэевай і ЧульцовайЖурналісткі за кратамі з 15 лістапада 2020 году. Іх вінавацяць у арганізацыі групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак. Дзяўчат затрымалі ў адным з дамоў на «плошчы Пераменаў», калі яны вялі жывую трансьляцыю разгону мітынгу ў памяць аб загінулым Раману Бандарэнку.
Cуд над Андрэевай і Чульцовай пачаўся ў Менску 9 лютага. Ім пагражае да 3 гадоў турэмнага зьняволеньня.