«Мы ня ведалі адно аднаго да гэтага лета». Дакумэнтальны фільм Вольгі Абрамчык пра жнівень 2020-га

Постэр фільма Вольгі Абрамчык.

Выйшаў у сьвет фільм «Мы ня ведалі адно аднаго да гэтага лета» беларускай рэжысэркі і журналісткі тэлеканалу «Настоящее время» Вольгі Абрамчык.

Фільм расказвае пра падзеі, якія адбыліся ў дзень прэзыдэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 году і ў першы тыдзень пасьля іх. Стужка змантаваная выключна з кадраў, зьнятых удзельнікамі і відавочцамі акцый пратэсту. Аўтары дасылалі іх у рэдакцыі тэлеканалу «Настоящее время», беларускай службы Радыё Свабода, а таксама тэлеграм-каналам «Мая краіна Беларусь» і «Беларусь головного мозга».

  • Вольга Абрамчык — рэжысэрка-дакумэнталістка і журналістка «Настоящего времени». Скончыла Беларускую акадэмію мастацтваў па спэцыяльнасьці «тэлерэжысура» і чэскую кінаакадэмію Міраслава Ондржычка па спэцыяльнасьці «рэжысура дакумэнтальнага кіно». Яе фільм пра невідушчых футбалістаў зь Віцебску «Трэнэр» атрымаў шэраг прэстыжных узнагародаў на міжнародных кінафэстывалях дакумэнтальнага кіно. Ужо пяць гадоў Вольга Абрамчык жыве і працуе ў Празе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мы ня ведалі адно аднаго да гэтага лета». Рэжысэрка пра фільм аб падзеях у Беларусі 9–16 жніўня