Беларусы стварылі пэтыцыю з патрабаваньнем дадаць смайлік бел-чырвона-белага сьцяга ў табліцу кадаваньня Юнікоду.
Подпісы адправяць у Unicode Consortium — арганізацыю, якая зацьвярджае ўсе смайлікі emoji у сьвеце. Калі бел-чырвона-белы сьцяг дададуць у сьпіс, ён можа зьявіцца на клявіятурах на iOS, Android і ў сацыяльных сетках.
«Мы просім Кансорцыюм Юнікода падтрымаць народ Беларусі ў яго барацьбе за свае правы і дадаць нацыянальны беларускі сьцяг у табліцу кадаваньня Юнікода. Для беларусаў цяпер важна разумець, што яны не адны ў змаганьні з дыктатурай!», — гаворыцца ў пэтыцыі.
Падпісаць пэтыцыю можна тут. А можна таксама напісаць у Unicode Consortium наўпрост.