У заяве амбасады ЗША ў Менску гаворыцца:
«Кожны дзень, але асабліва сёньня, у „Дзень салідарнасьці зь Беларусьсю“, Злучаныя Штаты падтрымліваюць народ Беларусі ў яго імкненьні да дэмакратыі, свабоды і справядлівасьці. Асноўныя свабоды зьяўляюцца неад’емным правам усіх народаў, і іх забесьпячэньне ў незалежнай, сувэрэннай Беларусі даўно насьпела.
У сьнежні Кангрэс Злучаных Штатаў прыняў, а прэзыдэнт падпісаў „Акт аб дэмакратыі, правах чалавека і сувэрэнітэце Беларусі 2020 году“. Акт аб дэмакратыі ў Беларусі адназначна заяўляе аб пазыцыі Амэрыкі: Злучаныя Штаты падтрымліваюць беларускі народ, патрабуюць павагі да правоў чалавека і будуць прыцягваць да адказнасьці тых, хто парушае правы народу Беларусі. Злучаныя Штаты будуць працаваць разам з эўрапейскімі партнэрамі, каб падтрымаць тых, хто імкнецца да сувэрэннай, дэмакратычнай Беларусі, дзе вяршэнствуе закон.
Беларуская ляўрэатка Нобэлеўскай прэміі Сьвятлана Алексіевіч аднойчы сказала: „Свабода — гэта ня хуткае сьвята, як мы пра тое марылі. Гэта шлях, доўгі шлях“. Якім бы доўгім і пакручастым ні быў гэты шлях, у знак салідарнасьці Злучаныя Штаты праходзяць яго разам з народам Беларусі».