«Тэлеграм» вырашыў заблякаваць спрэчныя каналы, бо Apple не дазваляла выпусьціць экстранае абнаўленьне мэсэнджэра, напісаў стваральнік «Тэлеграма» Павел Дураў.
Ён нагадаў, што правілы «Тэлеграма» забараняюць публічныя заклікі да гвалту. І адзначыў, што гэтыя правілы будуць прымяняцца да ўсіх парушальнікаў, не зважаючы на іх палітычныя погляды.
«Прашу аўтараў публічных тэлеграм-каналаў не распаўсюджваць заклікі да гвалту і асабістыя дадзеныя іншых людзей», — напісаў Дураў.
У кастрычніку Павел Дураў заявіў, што Apple запатрабавала заблякаваць тры каналы, якія спэцыялізуюцца на дэананімізацыі супрацоўнікаў сілавых органаў Беларусі, якія ўдзельнічаюць у разгонах мірных акцыяў пратэсту.
У Apple удакладнілі, што патрабавалі выдаліць толькі канкрэтныя допісы, якія раскрываюць асабістыя зьвесткі бяз згоды чалавека, бо гэта забаронена правіламі AppStore.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: За адміністраваньне тэлеграм-каналу падлетку прысудзілі 2 гады спэцустановы закрытага тыпу