Работнікі «Гродна Азоту» перадалі нам запіс размовы генэральнага дырэктара Ігара Ляшэнкі з супрацоўнікамі.
Ён агітуе іх падпісаць ліст супраць санкцый.
Праўладная Фэдэрацыя прафсаюзаў Беларусі пачала зьбіраць подпісы работнікаў бюджэтнай сфэры пад зваротам на адрас Міжнароднай арганізацыі працы (МАП).
У лісьце гучыць патрабаваньне адмяніць эканамічныя санкцыі Эўразьвязу супраць уладаў Беларусі.