Адказ кампаніі апублікаваны на сайце Рэсурснага цэнтру ў пытаньнях бізнэсу і правоў чалавека.
У ім гаворыцца, што кампанія Michelin атрымала паведамленьні аб парушэньнях правоў чалавека і сацыяльных правоў з боку беларускіх кампаній БелАЗ і БМЗ супраць некаторых супрацоўнікаў, лічыць іх «вельмі сур’ёзнымі» і зьвярнула на іх сур’ёзную ўвагу.
Кампанія ўжо выказала БМЗ сваю занепакоенасьць і чакае рэакцыі заводу. Што тычыцца заводу БелАЗ, Michelin адзначае, што ня мае «прамых дзелавых адносінаў» з гэтым прадпрыемствам, але зьвяжацца з кіраўніцтвам і прыцягне яго ўвагу да выкладзеных у звароце фактаў.
На гэтым тыдні траім актывістам страйку на БМЗ прысудзілі ад 2,5 да 3 гадоў пазбаўленьня волі.
Michelin — француская кампанія, вытворца шынаў, адзін зь лідэраў у сваёй галіне. Шыны для сваіх кар'ерных самазвалаў БелАЗ закупляе, сярод іншага, і ў кампаніі Michelin.