Народнае антыкрызіснае ўпраўленьне паведамляе, што супрацоўнікі дзяржаўнага кіраваньня запусьцілі адкрыты ліст за адстаўку Лукашэнкі.
«У Беларусі ніхто ня можа адчуваць сябе ў бясьпецы — нават людзі, якія працуюць у дзяржаўным кіраваньні. Ні ў воднага чыноўніка няма гарантый, што заўтра супраць яго не завядуць крымінальную справу. Палітычным зьняволеным можа стаць кожны — незалежна ад пасады і зьнешняй ляяльнасьці», гаворыць у відэазвароце былы амбасадар з 30-гадовым стажам дзяржаўнай службы Ўладзімер Астапенка.
НАУ і супольнасьць «Сумленныя людзі» дапамагае бясьпечна падпісаць гэты ліст. Паведамляецца, што дзяржаўныя служачыя могуць падпісаць ліст да 25 сакавіка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што Макею сказаць Лукашэнку, каб не было санкцыяў. Парада ад Латушкі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Былы прэм’ер Румас за мяжой, сілавікі затрымалі групу банкіраў і бізнэсоўцаў, — СМІ