Пра накіраваньне справы ў суд паведаміла Генпракуратура. Ва ўчыненьні злачынстваў падазраюць 10 чалавек ва ўзросьце ад 17 да 44 гадоў. Ім інкрымінавалі ўдзел у масавых беспарадках, які вынікае зь непасрэднага гвалту з асобы, пагромах і зьнішчэньні маёмасьці.
Падзеі адбыліся 9 жніўня 2020 году каля будынку Пінскага райвыканкаму.
«Учынілі пагромы, нанесьлі супрацоўнікам міліцыі ўдары рукамі, нагамі і рознымі прадметамі — дошкамі, палкамі, вулічнымі скрынямі, фрагмэнтамі тратуарнай пліткі і бэтонных парапэтных плітаў, бутэлькамі, камянямі, мэталічнымі вырабамі і арматурай. Пасьля чаго наўмысна зьнішчылі і пашкодзілі транспартныя сродкі і іншую маёмасьць, якія належалі міліцыі, фізычным і юрыдычным асобам», — заявілі ў Генпракуратуры.
Абвінавачаньне сьцьвярджае, што 7 міліцыянтам прычынілі менш цяжкія цялесныя пашкоджаньні, 6 — лёгкія, якія пацягнулі за сабой кароткачасовы разлад здароўя. Яшчэ 42 міліцыянты зазналі лёгкія цялесныя пашкоджаньні, якія не пацягнулі за сабой кароткачасовага разладу здароўя, а 54 — пабоі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Дапаможа нам толькі цуд», — сваякі палітвязьняў зь Пінску, дзе пасьля выбараў пратэстоўцы прымусілі сілавікоў адступіцьМатэрыяльную шкоду ацанілі ў Br24 тыс.
«У якасьці меры стрыманьня да дзевяці абвінавачаных ужыта заключэньне пад варту, да аднаго — хатні арышт. Ва ўсіх розны ўзровень адукацыі і рознае сацыяльнае становішча. Двое зь іх маюць непагашаную судзімасьць, трое раней прыцягваліся да крымінальнай адказнасьці, аднак на момант супрацьпраўных дзеяньняў судзімасьці пагасілі», — расказалі ў пракуратуры.
Таксама адзначаецца, што сілавікі яшчэ спрабуюць выявіць асобы некалькіх іншых удзельнікаў пратэстаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Улады пераацэньваюць свае сілы». Алесь Бяляцкі пра лягеры для палітычных ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Мазыры ў закрытым рэжыме судзяць актывіста «Страны для жизни» за «масавыя беспарадкі»