Пэтыцыю накіруюць у Генэральную пракуратуру Беларусі ўвечары 4 лютага.
За некалькі гадзін да завяршэньня збору подпісаў колькасьць яе падпісантаў працягвае імкліва расьці. Прыкладна а 15-й гадзіне менскага часу колькасьць перасягнула лічбу ў 90 тысяч, на момант публікацыі пад дакумэнтам ужо 90 222 подпісы.
Падпісанты пэтыцыі патрабуюць:
- спыніць перасьлед беларусаў за выкарыстаньне сымболікі, якая ўяўляе сабой нематэрыяльную культурную каштоўнасьць,
- прызнаць бел-чырвона-белы сьцяг гісторыка-культурнай спадчынай.
Тэкст пэтыцыі будзе разглядацца як калектыўны зварот грамадзянаў у адпаведнасьці зь беларускім законам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мікола Купава: «Упершыню бел-чырвона-белы сьцяг зьявіўся на гравюры 1444 году, ён непадсудны» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рада БНР: Забарона сьцяга прадэманструе страх рэжыму перад народам