Да 275-годзьдзя Касьцюшкі ЭГУ прэзэнтаваў фільм «Рака лёсу»

4 лютага, у 275-ы дзень нараджэньня Тадэвуша Касьцюшкі, Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт прэзэнтаваў дакумэнтальны фільм пра жыцьцё легендарнага героя.

Тадэвуш Касьцюшка (1746–1817) — нацыянальны герой Беларусі, Польшчы, ЗША, ганаровы грамадзянін Францыі, кіраўнік вызвольнага паўстаньня 1794 году. Лічыцца адным з самых вядомых у сьвеце ўраджэнцаў Беларусі.

Фільм падрыхтавалі рэжысэр Алесь Матафонаў і мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі. Здымалі яго ў шасьці краінах.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 10 прычын, чаму слава Касьцюшкі належыць Беларусі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Тэст. Нечаканы Касьцюшка: гэтыя факты пра генэрала вы наўрад ці ведаеце