Як паведамілі ў Дзяржаўнай памежнай службе Ўкраіны, 41-гадовы жыхар Менску спрабаваў цішком увезьці на тэрыторыю Ўкраіны 12 прыбораў назіраньня для камандзіра танку.
Груз быў схаваны ў падвойным дне багажнага аддзяленьня мікрааўтобуса Volkswagen пад значнай колькасьцю грузу, дазволенага для перавозкі.
Украінскія праваахоўныя органы завялі справу паводле артыкулу 333 Крымінальнага кодэксу Ўкраіны аб парушэньні парадку міжнародных перавозак тавараў, якія належаць экспартнаму кантролю.
«Цяпер грамадзянін Беларусі знаходзіцца на пункце пропуску. Служба бясьпекі Ўкраіны праводзіць праверку, і паводле яе ён можа быць затрыманы», — паведаміў Свабодзе прэсавы сакратар Дзяржаўнай памежнай службы Ўкраіны Андрэй Дземчанка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларускі тытунь выбіўся ў лідэры кантрабанды ва Ўкраіну і транзытам празь яе тэрыторыюЗгодна з украінскім заканадаўствам, беларусу пагражае штраф ад 1700 да 3400 грыўняў (ад 60 да 120 даляраў у эквіваленце) або абмежаваньне волі да трох гадоў.
У выпадку, калі сьледзтва дакажа, што да злачынства датычная арганізаваная група, пакараньне больш жорсткае — абмежаваньне волі да пяці гадоў з забаронай займаць пэўныя пасады альбо займацца пэўнай дзейнасьцю цягам трох гадоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кантрабандысты схавалі 30 тысяч пачак беларускіх цыгарэт у жалезабэтоне