31 студзеня ў цэнтры Менску сілавікі зноў затрымлівалі людзей на вуліцы.
Натальлю Іосуб затрымалі сярод соцень іншых і абвінавацілі ва ўдзеле ў масавым мерапрыемстве, якога не было.
Натальля Іосуб расказала Свабодзе, як яе затрымалі, якія ўмовы былі ў ізалятары на Акрэсьціна, як яе судзілі і чаму раптам выпусьцілі пасьля прысуду ў 15 дзён арышту.