Пра стабілізацыю Дзьмітры Піневіч сказаў на сустрэчы з кіраўніком Расспажыўнагляду Ганнай Паповай.
«Мы канстатуем стабілізацыю эпідпрацэсу ў Беларусі і Расеі. Зразумела, што Беларусь значна меншая краіна, але ва ўсіх рэгіёнах краіны працэс паказвае меншую інтэнсіўнасьць».
Паводле Піневіча, 3 лютага на сустрэчы ў беларускім урадзе абмяркоўвалася ўзаемадзеяньне з Расеяй у пляне вакцын супраць каранавірусу, і Расея перадала Беларусі вакцыну «ЭпиВакКорона», а таксама новую тэст-сыстэму для выяўленьня COVID-19.
«ЭпиВакКорона» — другая расейская вакцына пасьля Sputnik V, прынятая беларускім Мінздароўя. Вакцын з заходняй Эўропы ў Беларусь не завозілі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Вугоршчына першая ў Эўразьвязе ўхваліла выкарыстаньне кітайскай вакцыныРаней прэс-служба Міністэрства аховы здароўя паведаміла, што бальніцы краіны паступова вяртаюцца да звыклага рэжыму працы, бо маштабы «распаўсюджваньня каранавіруснай інфэкцыі зьмяншаюцца». Але сёньня ж афіцыйная статыстыка Мінздароўя паведаміла пра рэзкае павышэньне колькасьці новых выпадкаў за суткі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Каранавірусныя арэлі. Пасьля рэзкага спаду колькасьць новых выпадкаў падскочыла больш як на тысячу ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Расея аднаўляе чыгуначныя зносіны зь Беларусьсю амаль праз год пасьля іх спыненьня праз каранавірус