Суд Аршанскага раёну і Воршы агучыў прысуд у крымінальнай справе паводле ч.1 арт. 368 ( «абраза прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь») супраць мясцовага жыхара Ўладзімера Шынкевіча. Ён прызнаны вінаватым і пакараны пазбаўленьнем волі на 1 год і 3 месяцы ў калёніі агульнага рэжыму, піша «Вясна».
Па вэрсіі сьледзтва, Шынкевіч апублікаваў у сацыяльнай сетцы «Аднаклясьнікі» «зьневажальны пост» пра Лукашэнку. Што канкрэтна было ў публікацыі, невядома, бо справа разглядалася на закрытым судовым паседжаньні. Чаму яно было закрытым, таксама невядома.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Яшчэ адна крымінальная справа пра абразу Лукашэнкі: за п’яныя выказваньні ў грамадзкіх месцахА ў судзе Дзяржынскага раёну 1,5 года «хатняй хіміі» прысудзілі Андрэю Кавальчуку. Яго абвінавацілі паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу — 341 («Апаганьваньне будынкаў і псаваньне маёмасьці») і 368 («Абраза прэзыдэнта»).
Згодна з прад’яўленым абвінавачаньнем, Кавальчук 24 верасьня 2020 году ў Дзяржынску з дапамогай балёнчыка эмалі-аэразолю нанёс на сэкцыю бэтоннай агароджы «цынічныя надпісы і графічны рысунак», чым «прычыніў шкоду» прадпрыемству, якому належыць сьцяна, на суму 108,43 рубля.
Мужчына цалкам прызнаў віну і раскаяўся. Матэрыяльныя страты ён выплаціў у поўным аб’ёме.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Смаргонях асудзілі 19-гадовага хлопца за абразу Лукашэнкі ў сацсетцы. Тэлефон забралі як «прыладу злачынства» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: З Крымінальнага кодэксу выключаны артыкул «абраза». За мінусам прэзыдэнта, прадстаўніка ўлады, судзьдзі