Недзяржаўныя СМІ карыстаюцца самым высокім даверам у гарадзкіх жыхароў у Беларусі — 50%.
Цэнтар Chatham House правёў сацыялягічнае дасьледаваньне сярод гарадзкіх жыхароў Беларусі. З 14 да 20 студзеня яны апыталі 926 чалавек, паведаміў супрацоўнік цэнтру Рыгор Астапеня ў «Тэлеграме».
Каму давяраюць беларускія гараджане
- Недзяржаўныя СМІ — 50%
- Праваслаўная царква — 45%
- Штаб Віктара Бабарыкі — 43%
- Каталіцкая царква — 42%
- Адміністрацыя майго прадпрыемства — 40%
- Штаб Сьвятланы Ціханоўскай — 39%
- Каардынацыйная рада — 39%
- Незалежныя прафсаюзы — 39%
- Войска — 37%
- Падатковыя органы — 31%
- Міліцыя — 25%
- Аляксандар Лукашэнка — 24%
- Канстытуцыйны суд — 23%
- Народнае антыкрызіснае кіраўніцтва — 22%
- Савет Міністраў (урад) — 22%
- Органы дзяржбясьпекі — 22%
- Мясцовыя органы ўлады — 21%
- Судовыя органы — 20%
- Афіцыйныя прафсаюзы — 20%
- Пратэстанцкая царква — 18%
- Нацыянальны сход — 18%
- Дзяржаўныя СМІ — 16%
- Цэнтральная выбарчая камісія — 15%
Паводле апошняга перапісу, у Беларусі амаль 78% насельніцтва жыве ў гарадах.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Толькі 16% беларускіх гараджанаў лічаць, што Усебеларускі сход выказвае меркаваньне народу — апытаньне Chatham house ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 15% беларускіх айцішнікаў ужо працуюць за мяжой, яшчэ 30% заявілі, што гатовыя зьехаць,— апытаньне