Да чаго прывядзе рэалізацыя заплянаваных уладамі зьменаў у заканадаўства? Наколькі гэтыя зьмены адпавядаюць Канстытуцыі? Навошта ўладам гэтыя зьмены, калі і бязь іх маштабы рэпрэсіяў беспрэцэдэнтныя? Ці могуць улады пайсьці на амністыю як на палітычнае рашэньне крызісу?
На гэтыя пытаньні ў «Праскім акцэнце» адказваюць юрыст, былы судзьдзя Канстытуцыйнага суду Міхаіл Пастухоў і кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Новыя законы вернуць Беларусь нават ня ў брэжнеўскія, а ў сталінскія часы
Бяляцкі
- Ня трэба было б прымаць гэтыя юрыдычныя навацыі, калі б улада мела грамадзкую падтрымку
- У жніўні 2020-га Лукашэнка прайграў выбары з разгромным лікам
- Гэтыя зьмены ў заканадаўстве — паказьнік таго, што крызіс у краіне працягваецца
- Найперш гэтыя папраўкі — гэта псыхалягічны ціск на грамадзтва, каб стварыць адчуваньне безнадзейнасьці
- У іх і цяпер хапае артыкулаў і супраць пратэстоўцаў, і супраць апазыцыі, і супраць журналістаў і блогераў
- Артыкул аб паклёпе і цяпер актыўна ўжываецца супраць блогераў і звычайных камэнтатараў у сацсетках
- Крымінальных справаў распачата каля 2000
- Найбольш небясьпечнымі мне падаюцца папраўкі ў артыкул аб экстрэмізьме
- Паводле артыкула аб дыскрэдытацыі РБ яшчэ ніхто ня быў асуджаны. Ён існуе ўжо гадоў 15. Былі два пракурорскія папярэджаньні, і ўсё
- Усіх не пасадзіш! Сёньня гэта і Навальны сказаў. Гэтыя зьмены — пустышка, якая ня будзе працаваць
- Дзяржава ў сэнсе рэпрэсіяў працуе на мяжы магчымасьцяў
- Цяперашняя сыстэма не пацягне сталінскі маштаб рэпрэсіяў
- На сёньняшні дзень колькасьць палітвязьняў — 220, пад крымінальным перасьледам каля 2000
- Ці трэба ўводзіць ваеннае становішча, як цяпер вайскоўцы ў М’янме
- Улады працуюць паводле схемы 2010–2011 гадоў. Спачатку шмат людзей затрымалі, пасьля судоў большая частка зь іх была памілаваная, але пры ўмове прызнаньня сваёй віны
- Такое рашэньне насьпявае
- Мы мелі ў студзені 50 крымінальных прысудаў, і каля 100 прысудаў было ў 2020 годзе
Пастухоў
- Дзяржава нахабна замахваецца на правы чалавека, на свабоду выказваньня, права мірна зьбірацца
- Дзяржава перайшла межы дапушчальнага
- Калі гэтыя зьмены ў заканадаўстве зацьвердзяць, грамадзяне будуць безабароннымі
- Дзіўна, што ініцыятарам паправак стала пракуратура. Яе справа — назіраць за выкананьнем закону
- Замест гэтага яна парушае закон, ініцыюе драконаўскія папраўкі
- Артыкул пра дыскрэдытацыю Беларусі вельмі нагадвае артыкул у заканадаўстве СССР аб антысавецкай прапагандзе і агітацыі
- Папраўкі даюць магчымасьць прыцягваць нязгодных да адказнасьці за любыя дзеяньні
- Сфэра крымінальнай адказнасьці будзе істотна пашыраная, гайкі закручваюцца да мяжы
- У папраўках адказнасьць закладзеная з запасам, у пэўнай ступені гэта прэвэнтыўны ход, каб людзі спалохаліся
- Пытаньне з вызваленьнем палітвязьняў уладам давядзецца вырашаць
- Стане зразумела, што палітычны крызіс у Беларусі трэба вырашаць шляхам дыялёгу
- Будзе ўзмацняцца ціск краінаў Эўропы і ЗША і, магчыма, Расеі