Аўдыёзапіс выступу Навальнага:
Навальны сказаў, сярод іншага:
«…Некаму вельмі хацелася, каб я ніводнага кроку не зрабіў па тэрыторыі нашай краіны, вярнуўшыся як вольны чалавек. Таму з моманту перасячэньня мяжы я аказаўся арыштантам.
І мы ведаем, каму, мы ведаем, чаму гэта здарылася. Прычына гэтага ўсяго — нянавісьць і страх аднаго чалавека, які жыве ў бункеры, таму што я нанёс яму сьмяротную абразу тым, што я проста выжыў пасьля таго, як мяне спрабавалі забіць паводле яго загаду...»
«…І вось гэта зводзіць з розуму маленькага зладзеяватага чалавечка ў яго бункеры. Менавіта гэты факт — тое, што ўсё адкрылася. Няма ніякіх рэйтынгаў, няма ніякай вялікай падтрымкі, нічога гэтага няма. Таму што высьветлілася — для таго, каб даць рады палітычнаму апанэнту, у якога няма ні тэлебачаньня, ні палітычнай партыі, трэба проста паспрабаваць забіць яго хімічнай зброяй. І, вядома, ён вар’яцее ад гэтага. Таму што ўсе пераканаліся, што ён проста чыноўнічак, якога выпадковым чынам паставілі на прэзыдэнцкі пост, які ніколі ня ўдзельнічаў ні ў дэбатах, ні ў выбарах. І гэта адзіны сродак барацьбы — спрабаваць забіць людзей.
Колькі б ён ні ўяўляў зь сябе вялікага геапалітыка, вялікага сусьветнага лідэра, яго галоўная крыўда ў дачыненьні да мяне заключаецца ў тым, што ў гісторыю ён увойдзе менавіта як атручальнік. Вось, ведаеце, быў Аляксандар Вызваліцель або Яраслаў Мудры, і будзе ў нас Уладзімір Атручальнік Трусаў — вось менавіта так ён увойдзе ў гісторыю…»
Сёньня суд у Маскве разглядае хадайніцтва Фэдэральнай службы выкананьня пакараньняў Расеі аб замене ўмоўнага тэрміну апазыцыянэру Аляксею Навальнаму на рэальны — тры з паловай гады калёніі мінус 10 месяцаў, што ён правёў пад хатнім арыштам.