Рада Міжнароднай фэдэрацыі хакею (IIHF) прагаласавала за пацьверджаньне Латвіі адзіным гаспадаром чэмпіянату сьвету ў хакеі 2021 году пасьля рашэньня адклікаць турнір зь Менску.
Пра гэта паведамляе сайт IIHF, адзначаючы, што «ва ўмовах пастаяннай нявызначанасьці ў сувязі з абмежаваньнямі міжнародных паездак Рада лічыць, што ўтрыманьне ўсіх камандаў у Рызе на працягу ўсяго турніру і пазьбяганьне паездак паміж дзьвюма краінамі-гаспадарамі зьяўляецца найбольш бясьпечным і эканамічна эфэктыўным спосабам правядзеньня мерапрыемства».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хакейны чэмпіянат адабралі? Цяпер палітыцы рэпрэсій нішто не замінае18 студзеня Міжнародная фэдэрацыя хакею афіцыйна абвясьціла аб пазбаўленьні Менску матчаў чэмпіянату сьвету. Раней асноўныя спонсары хакейных форумаў Nivea, Škoda, Liqui Moly і Tissot катэгарычна заявілі, што будуць падтрымліваць хакейны чэмпіянат сьвету толькі ў тым выпадку, калі Беларусь пазбавяць права прымаць турнір.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як Лукашэнка закінуў шайбу ў свае вароты