Руслан Акостка спачатку адседзеў 15 дзён адміністрацыйнага арышту, пасьля чаго на волю ня выйшаў, піша Праваабарончы цэнтар «Вясна». 30 лістапада супраць яго завялі крымінальную справу за супраціў міліцыянту, а таксама за нанясеньне цялесных пашкоджаньняў, якія не панесьлі за сабой цяжкіх ускладненьняў і шкоды здароўю (арт. 363 Крымінальнага кодэксу).
Да суду Акостка сядзеў у жодзінскім СІЗА. Справу разглядае судзьдзя Алеся Серадзенка. Вядома, што пацярпелы супрацоўнік міліцыі таксама выставіў матэрыяльную прэтэнзію ў памеры 2 000 рублёў.
2 лютага, недзе за паўгадзіны да пачатку працэсу, залю цалкам запоўнілі 25 невядомых. Праваабаронцы мяркуюць, што зроблена гэта для таго, каб не пусьціць на пасяджэньне салідарных з Акосткам людзей і ягоных сваякоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «На каленях ляжаў бэчэбэшны сьцяг». Пачалі судзіць гарадзенца, які са сьведкі стаў фігурантам справы аб гвалце над міліцыянтам ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Дапаможа нам толькі цуд», — сваякі палітвязьняў зь Пінску, дзе пасьля выбараў пратэстоўцы прымусілі сілавікоў адступіць