Юрысты БХК і ПЦ «Вясна» заклікалі спэцыяльных дакладчыкаў ААН даць ацэнку абуральнаму парушэньню права экс-кіраўніка «Белгазпрамбанку» Віктара Бабарыкі на справядлівы судовы разбор у сувязі з заплянаваным разглядам ягонай крымінальнай справы. Яму адмовілі ў апэляцыі, справу адразу будзе разглядаць Вярхоўны суд.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Бабарыку адмовілі ў праве на апэляцыю. Справу будзе разглядаць Вярхоўны судПраваабаронцы падкрэсліваюць: згодна з ч. 5 арт. 370 Крымінальна-працэсуальнага кодэксу, «прысуды Вярхоўнага суду абскарджаньню і апратэставаньню ў апэляцыйным парадку не падлягаюць». Адпаведна, вынесеныя пастановы ўступаюць у сілу неадкладна.
Разам з тым у п. 5 арт. 14 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах прадугледжана, што «кожны, асуджаны за якое-небудзь злачынства, мае права на тое, каб ягоны прысуд перагледзела вышэйшая судовая інстанцыя згодна з законам».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Адвакаты Бабарыкі просяць перадаць справу зь Вярхоўнага суду ў ніжэйшыКрымінальна-працэсуальны кодэкс Беларусі прадугледжвае магчымасьць скаргі на прысуд у парадку нагляду, але нагляд не зьяўляецца стадыяй перагляду крымінальнай справы. Такая скарга разглядаецца без удзелу бакоў і без пратаколу. Камітэт правоў чалавека ААН ня лічыць стадыю нагляду ў беларускай прававой сыстэме эфэктыўным спосабам абароны.
У паведамленьні спэцдакладчыка аб правах чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн гаворыцца: у адсутнасьць магчымасьці аказаньня прававой дапамогі Віктару Бабарыку ў ходзе азнаямленьня з крымінальнай справай праз пазбаўленьне ліцэнзіі яго абаронцы Аляксандра Пыльчанкі і ўзяцьці пад варту адваката Максіма Знака гаворкі аб справядлівым судовым разглядзе крымінальнай справы ня можа ісьці ў прынцыпе.