У Менску ад каранавірусу памерлі яшчэ два лекары

Каранавірус.

Валянтэры ствараюць мэмарыял памерлых лекараў.

Пра сьмерць траіх лекараў паведаміў тэлеграм-канал мэдыкаў «Белыя халаты. News».

Вядома, што ў дзьвюх зь іх была каранавірусная інфэкцыя: у доктаркі 3-й менскай гарадзкой дзіцячай лякарні Аляксандры Коржык і доктаркі 31-й менскай паліклінікі Алены Глінскай.

Лекары ўваходзяць у групу асаблівай рызыкі пры каранавірусе, бо яны першымі кантактуюць з хворымі.

Па афіцыйных зьвестках Міністэрства здароўя, у Беларусі за ўвесь час памерла 1728 пацыентаў з COVID-19, пры гэтым сутачная смяротнасьць ніколі не перавышала 11 чалавек. Колькі мэдыкаў загінула ад каранавірусу, міністэрства не паведамляе.

Валянтэры ствараюць мэмарыял памерлых лекараў.

Раней доктар мэдыцынскіх навук Сьвятлана Сарокіна апублікавала сьпіс мэдыцынскіх работнікаў, якія памерлі за час пандэміі каранавірусу COVID-19. У сьпісе было больш за 100 імёнаў. Сарокіна прызнае, што ён далёка няпоўны.

У гэтым сьпісе вядомы нэўрахірург Арнольд Сьмеяновіч, які правёў велізарную колькасьць апэрацый на адкрытым мозгу, адзін з найлепшых траўматолягаў-артапэдаў Беларусі Віктар Волкаў, галоўны пазаштатны нэўрахірург Гомельскай абласной лякарні Алег Гаўрушка, галоўны патолягаанатам Горадзенскай вобласьці Міхаіл Зубрыцкі, загадчык катэдры отарыналарынгалёгіі Віцебскага мэдунівэрсытэту Ўладзімер Куніцкі і іншыя.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зьявіўся сьпіс беларускіх мэдыкаў, якія памерлі падчас пандэміі COVID-19. У ім больш 100 імёнаў