Імаверна, гаворка ідзе пра артыкул 364 Крымінальнага кодэксу. Паводле брата, Дзьмітры быццам бы пакінуў у інтэрнэце допіс з пагрозамі супрацоўнікам міліцыі. «Гэта адбылося на эмоцыях. Ён тэлефанаваў свайму саслужыўцу, і ягоны тата паведаміў, што сын ужо не жыве, і ў ягонай сьмерці вінаватыя супрацоўнікі міліцыі. Ня ведаю, наколькі гэта праўда. Але Дзьмітры недзе пад эмоцыямі і ад хваляваньня пакінуў нейкі допіс», — патлумачыў Аляксандр.
Дзьмітрыя затрымалі 28 студзеня. Спачатку яго зьмясьцілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня, потым перавялі ў сьледчы ізалятар. Тацяна Канеўская — актывістка штабу Сьвятланы Ціханоўскай. Улетку зьбірала подпісы ў падтрымку Сьвятланы, затым праводзіла агітацыйныя пікеты. Цяпер яна сядзіць у сталічным СІЗА на Валадарскага па крымінальнай справе аб масавых беспарадках.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як муж і чатыры сыны чакаюць 54-гадовую палітзьняволеную Тацяну Канеўскую, адну з «Маці-328», давераную асобу Ціханоўскай. ВІДЭАКанеўскую затрымала міліцыя 10 жніўня, пасьля адміністрацыйнага суду над ёй. Суд адправіў яе справу на дапрацоўку. Жыхарка Гомеля пайшла за рэчамі ў канвойны аўтамабіль і не вярнулася. Яе сыны Аляксандар і Аляксей кінуліся шукаць маці. Яны даведаліся, што Тацьцяна ў ІЧУ, перадалі ёй перадачу і тут жа, на вачах журналістаў, былі затрыманыя невядомымі ў цывільным. Пазьней іх абвінавацілі ў дробным хуліганстве і пакаралі «суткамі».
Увосень Аляксандар Канеўскі быў затрыманы ў межах крымінальнай справы па гвалце ў дачыненьні супрацоўніцы міліцыі. Але пазьней яго адпусьцілі.
У Татьцяны Канеўскай — чацьвёра дзяцей. Аляксандру — 36 гадоў, Аляксею — 31, Дзьмітрыю — 26 і Георгію — 14.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Той год, што мне далі – я на адной назе перастаю!». Натхняльныя лісты ад палітвязьняў