У лютым 2021 году маюць завяршыцца выпрабаваньні беларускай ракеты сярэдняй далёкасьці, пасьля гэтага можна будзе гаварыць аб яе зьяўленьні ў арсэнале вайскова-прамысловага комплексу краіны, паведаміў старшыня Дзяржкамваенпрому Дзьмітры Пантус у інтэрвію тэлеканалу «Беларусь-1».
«У лютым гэтага году на тэрыторыі Беларусі мы працягнем выпрабаваньні і, думаю, завершым іх. І можна будзе сказаць дакладна, што ракета сярэдняй далёкасьці на 70 км у Рэспублікі Беларусь зьявілася», — сказаў Пантус.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Войска Азэрбайджану абстрэльвае Карабах беларускімі «Палянэзамі»Акрамя таго, паводле яго, ідзе распрацоўка ракеты большай далёкасьці:
«Выходзім на практычныя выпрабаваньні гэтага вырабу».
Падводзячы вынікі 2020 году, Пантус паведаміў, што ў цэлым было пастаўлена больш за 2,2 тысячы адзінак узбраеньня і тэхнікі сілавым ведамствам, больш за 800 адзінак сродкаў сувязі, комплексных станцый, 1,35 тысячы адзінак тэлекамунікацыйнага абсталяваньня — Узброеным сілам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чэхія адмаўляе, што пастаўляла Беларусі сьвятлашумавыя гранатыРэнтабэльнасьць продажаў, па інфармацыі чыноўніка, склала амаль 17%, «гэта даволі высокі паказчык».
Кіраўнік ведамства разьлічвае «максымальна рэанімаваць усе тыя замежнаэканамічныя сувязі, якія з улікам пандэміі ў 2020 годзе былі ў пэўнай ступені прыпыненыя», на Міжнароднай выставе ўзбраеньня і вайсковай тэхнікі MILEX-2021. Там будзе ўпершыню прадстаўлена каля 240 беларускіх распрацовак.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Нам патрэбна свая ракета». Лукашэнка ня хоча залежаць ад замежных вытворцаў тактычнай зброі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Вайны ніхто не адмяняў». Лукашэнка расказаў, навошта Беларусі вытворчасьць ракетнай зброі