Харыста Дзяніса Іванова выпусьцілі на волю. Адну зь дзяўчат, што яго сустракалі, затрымалі

Ізалятар на Акрэсціна

Артыст камэрнага хору Дзяніс Іваноў выйшаў на волю, паведамляе тэлеграм-канал «Выбары бачыш?» са спасылкай на родных сьпевака.

Разам з тым, Тэлеграм-канал GIRL POWER BELARUS паведаміў пра затрыманьне побач з ізалятарам на Акрэсьціна адной зь дзяўчат, якая сустракала Іванова. Затрыманая прадзюсарка і рэжысёр Карына Хацкалава.

Дзяніса затрымалі 25 студзеня на працоўным месцы ў Белдзяржфілярмоніі. Суд адправіў яго справу на дапрацоўку. У чацьвер міналі трое сутак з моманту яго затрыманьня, але Дзяніса ня выпусьцілі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пяты дзень трымаюць у ізалятары артыста камэрнага хору Дзяніса Іванова

29 студзеня прайшоў яшчэ адзін суд, на якім высьветлілася, што на артыста складзены новы пратакол. Справу зноў адправілі на дапрацоўку.

У выніку музыка быў затрыманы шэсьць сутак.