У сталіцы Расеі каля мэтро «Цьвярская» мужчына спрабаваў зрабіць самаспаленьне, перадае «Інтэрфакс».
Мінакі павалілі члавека на зямлю і зьбілі полымя. Паводле інфармацыі агенцтва, мужчына застаўся жывы, яму аказалі дапамогу.
Паводле дадзеных телеграм-каналу «112», мужчына абліў сябе бэнзінам. Таксама «112» апублікаваў відэа інцыдэнту (асьцярожна, шакуючыя кадры).
Телеграм-канал «Пратэсты ў сьвеце» публікуе фота з месца здарэньня.
Ці зьвязана падзея з акцыямі пратэсту ў падтрымку Аляксея Навальнага — пакуль невядома.