Сваёй ідэяй чэмпіёнка і прызэрка шэрагу міжнародных спаборніцтваў у мастацкай гімнастыцы Меліціна Станюта падзялілася на асабістай старонцы ў фэйсбуку.
«Са сьцягам усё зразумела. А з такім выбарам колеру ў сьнежнае надвор’е? Што калі зладзіць фотафлэшмоб: выкладваць у сеціва сябе, сяброў або сабак у чырвоным пасярод сьнегу? Можа, яны возьмуць і забароняць тады Instagram? Або насіць чырвоны ў сьнежнае надвор’е? Або загадаюць не прадаваць чырвоную памаду бледным дзяўчатам? А можа, будзе забаронена класьці памідоры ў белыя прадуктовыя кошыкі? Не, давайце проста памідоры забаронім! А капрэзэ наогул прыбраць з мэню ўсіх рэстаранаў! Папраўдзе, я тут геніяльных ідэяў накідала».
Меліціна Станюта такім чынам выказала пратэст супраць намераў Лукашэнкі і яго падначаленых прызнаць бел-чырвона-белы сьцяг экстрэмісцкім. Гімнастка даўно вядомая сваёй крытыкай рэжыму і выступае за свабодны выбар беларусаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Разьбітае гайкамі за бел-чырвона-белыя колеры акно аказалася не адзіным ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка пацьвердзіў курс на раскол грамадзтва