Тады падчас катастрофы загінуў выхадзец зь Беларусі, старшы сяржант Андрэй Жук, які праслужыў 11 гадоў у францускім Замежным легіёне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларус пасьмяротна стаў героем Францыі«Прычыны належаць выключна да сфэры арганізацыйных і чалавечых фактараў», — паведамляе France Press.
Спэцыялісты Бюро па расьсьледаваньні і аналізе бясьпекі дзяржаўнай авіяцыі адзначаюць, што «экіпажы верталётаў, якія сутыкнуліся, не прайшлі сумеснага інструктажу па бясьпецы».
«Істотныя паведамленьні былі прапушчаныя пад узьдзеяньнем стрэсу, выкарыстаная лексыка была недакладнай, таксама працавала занадта шмат каналаў сувязі», — заявілі экспэрты.
Сутыкненьне францускіх верталётаў, якія перавозілі вайскоўцаў, адбылося ў канцы лістапада 2019 году ў Малі падчас выкананьня службовай місіі. У выніку катастрофы загінулі 13 вайскоўцаў. Гэта самыя маштабныя адначасовыя страты францускага войска за апошнія 36 гадоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Беларусь можа ганарыцца, што дала сьвету такога чалавека». Загінулага ў Малі легіянэра ўзгадвае саслужывец