У дакладзе Нацбанку пра задачы на 2021 год згадалі ўвядзеньне валютных абмежаваньняў

29 студзеня Нацбанк апублікаваў даклад намесьніка старшыні праўленьня Дзьмітрыя Калечыца пра забесьпячэньне фінансавай стабільнасьці ў 2020 і пляны на 2021 год.

У частцы, прысьвечанай задачам на сёлета, спадар Калечыц сярод іншага згадаў, што Нацбанк з Саветам міністраў атрымае права на ўвядзеньне валютных абмежаваньняў.

Зьмены ў адпаведны закон уступяць у сілу 9 ліпеня і дазволяць уводзіць абмежаваньні тэрмінам да году.

Што гэта за абмежаваньні

  • Забарона на валютныя і валютна-абменныя апэрацыі.
  • Усталяваньне лімітаў на апэрацыі з валютай.
  • Увядзеньне дазволаў Нацбанку на валютныя апэрацыі.
  • Абмежаваньні на адкрыцьцё і вядзеньне рахункаў у замежных банках.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зьнешні гандаль — мінус 17,7%. Чаго дасягнула беларуская эканоміка
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Уклады зь беларускіх банкаў забіраюць пераважна жанчыны