Чэхія закрыла мяжу праз пагаршэньне сытуацыі з каранавірусам. Францыя ўпускае толькі грамадзянаў ЭЗ

Праверкі на чэскай мяжы, архіўнае фота

Уначы на 30 студзеня Чэхія закрыла межы і не прапускае на сваю тэрыторыю іншаземцаў. Праехаць могуць толькі тыя, хто працуе ці навучаецца ў краіне, або едзе да родных.

Прычынай такога кроку стаў рост колькасьці хворых на COVID-19 апошнімі днямі.

У паліцыі заявілі, што калі раней на мяжы правяралі наяўнасьць адмоўных тэстаў на COVID-19, то цяпер будуць правяраць, ці ёсьць паважная прычына для ўезду ў Чэхію.

Францыя таксама закрыла мяжу для ўсіх, апроч грамадзянаў Эўразьвязу, дый ім можна прыехаць толькі з даведкай пра адсутнасьць COVID-19.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Колькасьць заражэньняў каранавірусам у сьвеце перавысіла 100,8 млн, колькасьць ахвяр — 2,17 млн