«Мы трымаем гэта на кантролі, тыя скаргі аб’ядналі. Яны пад кантролем сьледчых групаў. Іх некалькі сотняў... (Скаргі) спэцыяльна ўкінулі іх, каб адсекчы праваахоўнікаў ад канкрэтнай працы, — цытуе Лукашэнку Tut.by. — У нас удвая павялічылася колькасьць кібэрзлачынстваў. А ёсьць жа і крадзяжы, і забойствы, і згвалтаваньні, гэтых падонкаў таксама трэба шукаць. Упэўнены, да лета мы разьбяромся з усімі скаргамі. Генпракурор ужо дакладваў: палову ўжо разабралі».
Колькасьць скаргаў на дзеяньні сілавікоў дакладна не вядомая — ведамствы іх колькасьць не агучваюць. Да 9 верасьня 2020 году, паводле афіцыйных дадзеных, у Сьледчы камітэт паступіла больш за 1800 заяваў пра катаваньні і фізычны гвалт з боку сілавікоў. Аднак ніводнай крымінальнай справы няма дагэтуль.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі 221 палітвязень. Праваабаронца Стэфановіч расказаў, каму надаюць такі статус, а каму — неРаней Лукашэнка казаў, што 60% сінякоў у пацярпелых — пастановачныя кадры, а некаторым «попы фарбавалі сіняй фарбай».
Пры гэтым ён прыгразіў, што выявілі шмат «арганізатараў і рэгуліроўшчыкаў», якія адкажуць «па ўсёй строгасьці закону». Што да затрыманых выпадкова, дык ён выказаўся з доляй сарказму.
«Калі затрымліваеш, і ён такі: я тут прагульваюся. А адкуль ты? Зь Серабранкі. А чаго трапіў сюды? Ці яшчэ круцей — зь іншага гораду прагуляцца прыехаў», — прывёў ён прыклад.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Патрабавалі, каб міліцыя склала шчыты». У Жлобіне судзяць трох маладзёнаў за «масавыя беспарадкі»Пры гэтым Аляксандар Лукашэнка ня выключыў верагоднасьць амністыі.
«Я маю права па законах, па Канстытуцыі памілаваць таго ці іншага чалавека. І калі заблудзіў, калі ён памыліўся, то мы яго ня толькі вызвалім ад крымінальнай адказнасьці, але і адновім у ВНУ. Трэба спакойна да гэтага падысьці і пэрсанальна», — сказаў Лукашэнка.
Паводле праваабаронцаў, ад пачатку выбарнай кампаніі ў траўні да канца 2020 году было затрымана больш за 33 тысяч чалавек. Большую частку суды пакаралі адміністрацыйнымі арыштамі і буйнымі штрафамі.