«Васіль выехаў у Беларусь менавіта лячыцца. Ён вельмі цяжка перахварэў на каранавірус. Уся ягоная сям'я таксама перахварэла, але ў яго выявіліся ўскладненьні», – паведамілі Свабодзе ў Львоўскай абласной арганізацыі Асацыяцыі вэтэранаў Міністэрства ўнутраных справаў Украіны.
У розныя часы Васіль Пісны ачольваў Цярнопальскае і Львоўскае абласныя ўпраўленьні МУС Украіны, узначальваў дэпартамэнт барацьбы з эканамічнай злачыннасьцю міністэрства.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ахоўнік пачаў плакаць. Сказаў, што яму сорамна». Сьведчаньні яшчэ аднаго вязьня слуцкага лягераЗь верасьня 2015-га да чэрвеня 2019 году працаваў намесьнікам начальніка Галоўнага ўпраўленьня СБУ па барацьбе з карупцыяй і арганізаванай злачыннасьцю. «У СБУ Васіль Пісны быў выпадковай фігурай. Ён усё жыцьцё працаваў у сыстэме Міністэрства ўнутраных справаў і толькі пры Парашэнку быў прызначаны ў СБУ», – сказаў Свабодзе адзін з былых супрацоўнікаў Службы бясьпекі Ўкраіны.
Украінскія СМІ пісалі пра тое, што нібыта ўмовай прызначэньня Васіля Піснага ў СБУ быў пошук кампрамату на мэра Львова Андрэя Садавога, у якога пачаўся тады трывалы канфлікт з прэзыдэнтам Пятром Парашэнкам.
Пасьля перамогі Ўладзіміра Зяленскага на прэзыдэнцкіх выбарах у 2019 годзе Васіль Пісны быў звольнены з СБУ і ўжо не вяртаўся ў праваахоўныя органы.
Гучны рэзананс ва Ўкраіне атрымала гісторыя, калі Васіль Пісны пасьля некалькіх дзён знаходжаньня ў зоне Антытэрарыстычнай апэрацыі на ўсходзе атрымаў статус удзельніка баявых дзеяньняў, які дазваляў атрымліваць шэраг льготаў. Пасьля скандалу ён адмовіўся ад гэтага статусу.