Дзяржсакратар Блінкен: «Сьвету патрэбнае лідэрства ЗША»

Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен

Новапрызначаны дзяржаўны сакратар ЗША Энтані Блінкен заявіў, што сьвету патрэбна лідэрства Амэрыкі, бо менавіта яе патэнцыял дазволіць пераадолець глябальныя выклікі.

«Сьвет мае патрэбу ў кіруючай ролі Амэрыкі, і мы яе будзем рэалізоўваць, таму што сьвет з большай верагоднасьцю здолее вырашыць праблемы і справіцца з выклікамі сумесна з ЗША», — заявіў Блінкен у часе прывітальнай прамовы ў Дзярждэпартамэнце.

Ён сказаў, што сусьветная супольнасьць сочыць, ці здолее Амэрыка «вылечыць нацыю», супрацьстаяць разам з саюзьнікамі такім выклікам сучаснасьці, як пандэмія, эканамічны крызіс, зьмены клімату, расавая няроўнасьць, пагрозы для дэмакратыі.

Дзяржсакратар заявіў, што Злучаныя Штаты валодаюць найлепшым патэнцыялам для мабілізацыі іншых краінаў у агульных інтарэсах.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рашучы прыхільнік NATO і санкцый супраць Расеі. Зацьверджаны новы дзяржсакратар ЗША