У Берасьці пасьля ператрусу ў офісе і кватэрах кіраўніцтва гарадзкога часопіса «Бінокль» кантралёры наведаліся ў культурную прастору КХ («Крылы Халопа»).
Як паведамляе берасьцейскі часопіс «Бінокль», інспэктары Дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў Камітэту дзяржкантролю 27 студзеня прыехалі ў прастору КХ, каб «правесьці агляд». Перад гэтым супрацоўнікі ведамства ўжо правялі агляд дома ў кіраўніцы культурнай прасторы Аксаны Гайко.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Падчас ператрусаў у рэдакцыі берасьцейскага часопіса «Бінокль» забралі 9 кампутараўРаней яны наведаліся ў рэдакцыю «Бінокля», а таксама ў кватэры дырэктара і выдаўца. Забралі шмат аргтэхнікі і дакумэнтаў.