Раскрываць дэталі пляну штабы дамовіліся паступова.
Офіс Сьвятланы Ціханоўскай, Каардынацыйная рада, Вераніка і Валер Цапкалы, Народнае антыкрызіснае кіраўніцтва Паўла Латушкі абмеркавалі далейшыя супольныя дзеяньні, якія атрымалі назву «Плян перамогі – 2021». Яны дамовіліся мабілізаваць сілы дзеля:
- дапамогі людзям, якія пацярпелі ад рэпрэсій;
- нарошчваньня пратэставай актыўнасьці;
- эканамічнага і палітычнага ціску на рэжым;
- падтрымкі мясцовых супольнасьцяў;
- стварэньня бясьпечных інструмэнтаў для выказваньня голасу большасьці;
- павелічэньня падтрымкі дэмакратычных сілаў з боку дзяржаўных службоўцаў;
- вяртаньня законнасьці і пакараньня вінаватых у гвалце.
Раскрываць дэталі пляну штабы дамовіліся паступова. Ужо цяпер арганізацыі рыхтуюць сумесныя лютаўскія кампаніі і падтрымку масавых вулічных акцый вясной.
На наступным тыдні лідэры дэмакратычных сіл арганізуюць прэс-канфэрэнцыю, дзе раскажуць дэталі пляну.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Крэмль пакінуў без рэакцыі стужку з запісам голасу Карпянкова ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Што Ціханоўская сказала ў Радзе бясьпекі ААН. Асноўнае